За пажыўныя і смакавыя ўласцівасці алей з рапсу называюць паўночным аліўкавым. Ён багаты на тлустыя кіслоты, вітаміны Е, A, B, D, а таксама кальцый, фосфар, магній. У бягучым годзе на Гомельскі тлушчавы камбінат аграрыі паўднёвага рэгіёна паставілі каля 30 тыс. т рапсу, з якога плануецца атрымаць каля 10 тыс. т "паўночнага аліўкавага". Дарэчы, рапсавы алей з беларускага Гомеля ўжо купляюць у Эстоніі, Латвіі, Расіі, Арменіі, Украіне, Ізраілі, Вялікабрытаніі, Туркменістане, Афганістане, вядуцца перагаворы аб пастаўках у Кітай.