Аграном участка "Лышчыцы" ААТ "Астрамечава" Аляксандр Ільютчык і механізатар гаспадаркі Сяргей Гопша на полі цукровых буракоў (ААТ "Астрамечава", Брэсцкі раён).
Салодкі ўраджай, вырашчаны на 405 гектарах, адпраўляецца на перапрацоўку ў ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод". У гэтым годзе аб'ём пастаўкі цукровых буракоў складзе каля 25 тысяч тон.