На адзін дзень Верхні горад ператворыцца ў пляцоўку з яркімі элементамі традыцыйных свят Паднябеснай. Як і абяцалі, арганізатары фестывалю прадставілі мноства граней культуры сучаснага і старажытнага Кітая.
Гледачы ўбачылі каларытную вясельную цырымонію і варажбу, якая ёй папярэднічала, паназіралі за танцамі Дракона і Льва, пачулі сола кітайскай скрыпкі Эрху і іншыя выступленні музыкантаў. Інтэрактыўная праграма была насычана майстар-класамі, дзе жадаючых вучылі кітайскай чайнай цырымоніі, усходняй аздараўленчай тэхніцы тайцзіцюань, асновам каліграфічнай размалёўкі, гульні ў тайцзі-тэніс... А лепшыя шэф-повары кітайскіх рэстаранаў Мінска на працягу ўсяго дня частавалі гасцей традыцыйнымі стравамі.