Лепшым маладзёжным экіпажам у Ельскім раёне Гомельскай вобласці ўпершыню сталі брат і сястра Максім і Ганна Яцухны з КСУП "Скараднянскі". Цікава, што Максім – прафесійны механізатар, а Ганна – настаўнік пачатковых класаў са Светлагорска, але ўжо шосты год на час уборкі прыязджае ў родную вёску Валаўск і перакваліфікоўваецца ў камбайнеры.