Каля 3 тон вінаградных слімакоў з гаспадаркі "Ратаў" восенню-2017 плануецца адправіць на экспарт у краіны СНД і Еўрасаюза. "У нас ёсць партнёры-рэстаратары з Францыі і Іспаніі. Чакаем патэнцыяльных партнёраў з Бельгіі. Цікавасць да беларускіх слімакоў за мяжой ёсць, рынак яшчэ не насычаны", – адзначыў Уладзімір Рабкоў.