Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вінаградныя слімакі на экспарт і не толькі: ферма ў Беларусі рыхтуецца сабраць першы "ўраджай"

Вінаградныя слімакі на экспарт і не толькі: ферма ў Беларусі рыхтуецца сабраць першы "ўраджай"

Вінаградныя слімакі на экспарт і не толькі: ферма ў Беларусі рыхтуецца сабраць першы
15 Жнв 2017

Першая ў Беларусі ферма па гадоўлі вінаградных слімакоў "Ратаў" у Карэліцкім раёне (Гродзенская вобласць) гэтай восенню збярэ першы "ўраджай". "Мы адзіныя, хто пачаў гадаваць слімакоў з малькоў, прычым з тых, што былі атрыманы ў дзікай прыродзе. Матачны статак сабралі тут – у наваколлі вёскі Даўгінава", – расказаў уладальнік фермы Уладзімір Рабкоў.

Праз тры гады, а менавіта столькі часу патрэбна для ператварэння малька ў слімака неабходнага памеру, тут гатовы адпраўляць прадукт партнёрам у краіне і за мяжой. Аптымальна падабраны ўзровень вільготнасці і тэмпературы, спецыяльнае харчаванне і цёплае памяшканне на зіму – такі падыход дае свой плён: малюскі вырастаюць больш вялікімі, чым ва ўмовах дзікай прыроды.

У цэлым, вінаградны слімак – ужо не экзатычны прадукт для Беларусі: за апошнія пяць гадоў краіна зарабіла на экспарце каля $4 млн. Аднак дагэтуль размова ішла пра збор і нарыхтоўку слімакоў. На аўкцыёны ў розных рэгіёнах краіны выстаўляюцца лоты зыходзячы з прамысловых запасаў малюска і біялагічнага абгрунтавання, каб не нанесці шкоду экасістэме. Цікава, што ў Беларусі нават з'явілася звязаная з гэтымі малюскамі... відовішча: у час "Вішнёвага фестывалю" ў горадзе Глыбокае праходзіць "забег слімакоў".

Вінаградныя слімакі на экспарт і не толькі: ферма ў Беларусі рыхтуецца сабраць першы "ўраджай"
Фермерская гаспадарка"Ратаў"
Уладальнік фермерскай гаспадаркі Уладзімір Рабкоў
Сям'я фермераў – Уладзімір і Вікторыя Рабковы – гадуюць слімакоў
Вікторыя Рабкова корміць слімакоў
1 2      Наступная