У фінале кантынентальнага першынства алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 прадстаўнік Расіі – 29-гадовы выхаванец беларускай школы пяцібор'я – Аляксандр Лясун набраў па суме пяці дысцыплін 1462 ачкі. Уладальнікам сярэбранага медаля стаў венгр Роберт Каса, які адстаў ад уладальніка золата ўсяго на 4 балы, бронзу заваяваў француз Валянцін Бело, у якога 1454 ачкі.