Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і-2017 у Мінску

Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і-2017 у Мінску

Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і-2017 у Мінску
18 Ліп 2017

Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і, які прайшоў 17-24 ліпеня, сабраў у Мінску больш за 120 спартсменаў з 22 краін свету. Для іх беларускі форум стаў генеральнай рэпетыцыяй перад галоўным стартам сезона – сусветным першынствам у Каіры (21-29 жніўня). Дарэчы, наша краіна ўжо мае вопыт правядзення спартыўных спаборніцтваў высокага ўзроўню ў гэтым відзе спорту: у 2014 годзе ў Мінску прайшоў юніёрскі чэмпіянат Еўропы, а ўжо ў 2015-м беларуская сталіца прымала фінал Кубка свету.

Галоўныя старты кантынентальнага першынства прымалі тры пляцоўкі: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Ратамка", спартыўны комплекс веладрома "Мінск-Арэны" і басейн БДУФК. У дысцыплінах пентатлона – канкуры, фехтаванні, стральбе, бегу і плаванні – спаборнічалі мацнейшыя атлеты. Сярод іх і суперзоркі гэтага віду спорту алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 Аляксандр Лясун, які пачынаў кар'еру ў беларускай юніёрскай зборнай, знакамітая расійская спартсменка Гульназ Губайдуліна, якая займае на гэты момант другое месца ў сусветным рэйтынгу.

Прадстаўнікам Беларусі на дамашнім першынстве ўдалося заваяваць шэраг узнагарод. Медаль вышэйшай пробы атрымала пераможца ў асабістым першынстве Настасся Пракапенка, на якую і ўскладаў вялікія надзеі галоўны трэнер зборнай Вальдэмар Дарыуш дэ Макай. Уладальніцамі бронзавых узнагарод у эстафеце сталі Таццяна Халдоба і Кацярына Арол.

Цікава, што пасля завяршэння мінскага турніру прадстаўнікі міжнароднай федэрацыі ўнеслі прапанову аб правядзенні ў беларускай сталіцы ЧС-2019 па сучасным пяцібор'і сярод студэнтаў.

Галоўныя старты і захапляльныя моманты чэмпіянату па сучасным пяцібор'і-2017 – у нашым рэпартажы...

Павел Ціханаў (Беларусь)
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Вальдэмар Дарыуш дэ Макай
Валянцін Прадэс (Францыя)
Папярэдняя       [1..6]    6 7