На першы Фестываль блізнят зарэгістраваліся 127 пар блізнят і двайнят і 4 трайні – не толькі з Брэста, але і іншых гарадоў Беларусі. І пасля ўдалага старту арганізатары плануюць толькі пашыраць геаграфію.
Удзельнікі змагаліся за ўзнагароды ў розных намінацыях: "Самыя маленькія", "Самыя дарослыя бізняты", "Самыя таленавітыя, крэатыўныя" (творчы конкурс), "Самы незвычайны вобраз", "Хто больш?", "Прыз глядацкіх сімпатый", фотаконкурс у сацсетцы "Дзве палавінкі" і, нарэшце, гран-пры "Самыя падобныя".