У Брэсцкім парку культуры і адпачынку 25 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця тэматычнага арт-аб'екта да Дня пажарнай службы. Лаўку "Пажарны аўтамабіль" падарыла гораду абласное ўпраўленне МНС. Павіншаваць беларускіх калег са святам у Брэст прыехалі партнёры з Польшчы і Германіі.