У Дзень пажарнай службы Брэсцкі парк культуры і адпачынку таксама запоўнілі ратавальнікі і госці. Пасля прывітання гарадскіх улад і начальніка абласнога ўпраўлення МНС Канстанціна Шаршуновіча разгарнулася насычаная праграма: ратавальнікі прадэманстравалі альпінісцкія работы на вышыні з элементамі эвакуацыі па навясной пераправе, правялі інструктаж па аказанні медыцынскай дапамогі ў экстрэмальнай сітуацыі, паказалі магчымасці сучаснай тэхнікі.