Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень пажарнай службы ў Беларусі: парад рэтра- і сучаснай тэхнікі, навінкі ратавальнікаў і экстрэмальныя майстар-класы

Дзень пажарнай службы ў Беларусі: парад рэтра- і сучаснай тэхнікі, навінкі ратавальнікаў і экстрэмальныя майстар-класы

Дзень пажарнай службы ў Беларусі: парад рэтра- і сучаснай тэхнікі, навінкі ратавальнікаў і экстрэмальныя майстар-класы
22 Ліп 2017

Напярэдадні Дня пажарнай службы – прафесійнага свята беларускіх ратавальнікаў – цэнтр Мінска 22 ліпеня ператварыўся ў пляцоўку экстрыму і дэманстрацыі звышмагчымасцей тых, хто дапамагае ў надзвычайных сітуацыях.

Адкрылі свята ўрачыстая цырымонія памяці каля манумента Перамогі і, бадай, самае эфектнае, чаканае відовішча – парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС. Перад гледачамі нібыта "ажыла" гісторыя выратавальнай службы Беларусі: пад акампанемент духавых аркестраў ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі прайшлі супрацоўнікі МНС у форме дарэвалюцыйнага, савецкага і сучаснага ўзору, вопытныя ветэраны і маладыя ратавальнікі.

У механізаванай калоне госці ўбачылі і музейныя рарытэты, напрыклад, конна-бочачны ход ХІХ-XX стагоддзяў, тэхніку 1930-60-х гадоў, дастаўленую з розных куткоў краіны, і самыя сучасныя ўзоры на ўзбраенні МНС, у тым ліку ўнікальны экзэмпляр – 90-метровы пад'ёмнік.

Пасля парада ў Парку імя Горкага разгарнулася маштабная забаўляльная праграма: дэманстрацыя тэхнікі і рыштунку, конкурсы, паказальныя выступленні і майстар-класы ратавальнікаў, напрыклад, рэалістычнае шоу ратавання людзей на вадзе, спуск з пажарнага крана па канаце і многае іншае.

Эстафету свята падхапілі і ўсе абласныя цэнтры: напярэдадні і непасрэдна ў Дзень пажарнай службы 25 ліпеня запланаваны дзясяткі мерапрыемстваў. Дарэчы, у наступным годзе работнікі пажарнай і аварыйна-выратавальнай службы Беларусі рыхтуюцца адзначыць 165-годдзе: менавіта 25 ліпеня 1853 года сумесным рашэннем губернскага праўлення і гарадской думы ў Мінску з'явілася першая спецыяльная часць у складзе аднаго брандмайстра, двух унтэр-брандмайстраў і сарака васьмі радавых.

Свята ў гонар Дня пажарнай службы ў мінскім парку Горкага
Свята ў гонар Дня пажарнай службы ў мінскім парку Горкага
Свята ў гонар Дня пажарнай службы ў мінскім парку Горкага
Свята ў гонар Дня пажарнай службы ў мінскім парку Горкага
Свята ў гонар Дня пажарнай службы ў мінскім парку Горкага
Папярэдняя       1 2 3      Наступная