Фінальным акордам дзейства стала маладзёжнае шэсце і музычна-творчы нумар "Красуй, Беларусь!", у якім прынялі ўдзел амаль 2 тыс. маладых людзей. На праспект Машэрава вынеслі гіганцкі беларускі сцяг – 45 м на 5 м. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пабудавалі фігуру "беларуская ваза" з 480 чалавек.