Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Экатранспарт, суперкран, цягач самалётаў і іншыя навінкі прамысловасці: парад грамадзянскай тэхнікі ў Дзень Незалежнасці Беларусі

3 Ліп 2017

Экалагічны і эканамічны электробус, аўтакран з рэкордна доўгай стралой, магутны самалётны цягач, новыя мадэлі беларуска-кітайскіх аўто і іншыя навінкі беларускага аўтапрама, дасягненні канструктараў і вучоных прадставілі ў Мінску ў Дзень Незалежнасці.

Традыцыйны ваенны парад 3 ліпеня, які прысвечаны галоўнаму святу краіны і дэманструе абаронную моц, прадоўжыла не менш яркая падзея парад грамадзянскай тэхнікі. Арганізатары падарылі гасцям і тэлегледачам магчымасць убачыць шмат з таго, што ствараецца ў мірнай незалежнай Беларусі. І невыпадкова: у краіне прадаўжаецца Год навукі, у рамках якога ўжо прэзентавана нямала інавацыйных праектаў.

Усяго на парадзе паказалі каля 70 адзінак грамадзянскай тэхнікі вядучых беларускіх і сумесных брэндаў: сярод лідараў – Мінскі аўтазавод, МТЗ і "Амкадор". Дарэчы, шэраг мадэлей яшчэ толькі рыхтуецца да запуску ў серыйную вытворчасць. У святочнай калоне – беларуска-кітайскі аўтакран ZMC-25 з рэкордна доўгай стралой (33 метры), падземныя кар'ерныя самазвалы МоАЗ, легендарныя БЕЛАЗы і новы аэрадромны цягач, які можа буксіраваць самалёты да 600 тон. Тут жа – электробусы "Белкамунмаша", школьны аўтобус МАЗ-257, легкавыя навінкі Geely, магутны трактар BELARUS-4522, камбайны новага пакалення "Палессе"… Дапоўніла святочны праезд эфектнае відовішча –  трактарны балет ад МТЗ, які імкліка заваяваў любоў гледачоў.

Аўтакран ZMC-25
Парад тэхнікі ў Мінску
На спецыяльнай платформе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – экспазіцыя айчынных беспілотнікаў і знакаміты суперкамп'ютар "СКІФ"
Электробус Vitovt

Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная