Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | XIX Сусветны кангрэс рускай прэсы ў Мінску

Лукашэнка на палях кангрэса рускай прэсы сустрэўся з Ігнаценкам і Гусманам і даў інтэрв'ю ТАСС

Лукашэнка на палях кангрэса рускай прэсы сустрэўся з Ігнаценкам і Гусманам і даў інтэрв'ю ТАСС
12 Ліп 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы сустрэўся з паслом добрай волі ЮНЕСКА, прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы Віталем Ігнаценкам і адказным сакратаром Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы, першым намеснікам генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаілам Гусманам.

На сустрэчы абмяркоўваліся глабальныя тэмы, у тым ліку ініцыятывы, вылучаныя Беларуссю ў час 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ па арганізацыі новага маштабнага міжнароднага форуму па аналогіі з Хельсінкскім працэсам, а таксама ролю сродкаў масавай інфармацыі ў сучасных працэсах у свеце.

Віталь Ігнаценка, у прыватнасці, высока ацаніў ініцыятывы беларускага боку і асабіста Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваныя на ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. "Усім надакучыла варагаваць, усім надакучыла ўзаемнае неразуменне. Усе якраз цяпер імкнуцца да ўзаемнага разумення. Невыпадкова сесія ПА АБСЕ прайшла ў Беларусі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў кароткае інтэрв'ю агенцтву ТАСС. У ім закраналіся такія тэмы, як вынікі пасяджэння ў Маскве Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, развіццё беларуска-расійскіх адносін па важнейшых напрамках, перспектывы і праблемы функцыянавання Саюзнай дзяржавы. Таксама абмяркоўваліся пытанні, сугучныя тэматыцы Сусветнага кангрэса рускай прэсы, які праходзіць у Мінску. Вынікам размовы стане новая серыя праграмы з цыкла "Формула ўлады", якая, як плануецца, выйдзе ў жніўні.

Удзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы ўсклалі кветкі да манумента Перамогі
Удзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы ўсклалі кветкі да манумента Перамогі
Удзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы ўсклалі кветкі да манумента Перамогі

Удзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы ўсклалі кветкі да манумента Перамогі
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная