Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мінская дэкларацыя прынята на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў беларускай сталіцы

Мінская дэкларацыя прынята на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў беларускай сталіцы

Мінская дэкларацыя прынята на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў беларускай сталіцы
9 Ліп 2017

Парламенцкая асамблея АБСЕ 9 ліпеня на заключным пасяджэнні 26-й летняй сесіі ў беларускай сталіцы прыняла Мінскую дэкларацыю.

Асновай Мінскай дэкларацыі сталі рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій гэтай вялікай міжнароднай палітычнай пляцоўкі. У дакуменце сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на ўзнікаючыя актуальныя выклікі і пагрозы. Парламентарыі з занепакоенасцю адзначылі існуючыя выклікі ў галіне бяспекі на ўсёй прасторы АБСЕ, уключаючы пагрозы кібербяспекі, тэрарызм, зацяжныя канфлікты і агульнае пагаршэнне атмасферы даверу, бяспекі і супрацоўніцтва.

Вострыя спрэчкі ўдзельнікаў форуму выклікала рэзалюцыя аб становішчы ва Усходняй Еўропе, якая змяшчае крытыку адносна Беларусі, Расіі, Азербайджана. У выніку па гэтай рэзалюцыі парламентарыі галасавалі асобна: не атрымаўшы большасці галасоў, у адпаведнасці з рэгламентам сесіі яна не была ўключана ў Мінскую дэкларацыю.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі, віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук назваў гэта пераломным момантам у адносінах Беларусі на заходняй пляцоўцы:

- Вельмі важна, што ў нас з'яўляецца ўсё больш і больш прыхільнікаў. Гэта сведчыць аб тым, што сістэмная карпатлівая работа, якую праводзіць наша дзяржава, прыкметна. Я ўдзячны нашым калегам, якія, нягледзячы на блокавы падыход, праявілі волю, характар і прынялі аб'ектыўнае рашэнне. Гэта сведчыць аб тым, што яны падзяляюць нашу пазіцыю, яны ўбачылі ў Беларусі адкрытую цывілізаваную краіну.

Генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла
У час пленарнага пасяджэння
У час пленарнага пасяджэння
ПА АБСЕ прыняла Мінскую дэкларацыю
Старшыня ПА АБСЕ Крысцін Мутанен і генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная