Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Дзень вышыванкі" ў Мінску

"Дзень вышыванкі" ў Мінску

2 Ліп 2017

Напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці – Мінск ужо другі раз прымаў "Дзень вышыванкі". Гэты прыгожы фэст з акцэнтам на нацыянальны каларыт, старажытныя сімвалы і багатую гісторыю беларусаў становіцца традыцыяй, якую, як адзначалі ўдзельнікі і шматлікія госці, ужо не перарваць. Як ніці, з якіх і нараджаліся ўзоры той самай вышыванкі...

Слоган цяперашняга Дня вышыванкі – "Беларусь – краіна натхнення": і на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту сапраўды разгарнулася свята талентаў і крэатыўных ідэй. Нязменная толькі тэма-сімвал – вышыванка: народныя арнаменты можна было ўбачыць на гістарычных касцюмах і сучасных модных уборах, абутку і аксесуарах, сувенірах, прадметах дызайну, кнігах і карцінах...

Адкрыўся маляўнічы фэст арт-парадам "Пад сцягам з вышыванкай", які аб'яднаў таленавітую моладзь з розных рэгіёнаў краіны: творчыя калектывы, духавыя і інструментальныя аркестры, фальклорныя ансамблі, танцавальныя школы, тэатры... На адной з галоўных сталічных магістралей – праспекце Пераможцаў – сотні ўдзельнікаў прайшлі ва ўборах з розных эпох і саслоўяў ад ільняных кашуль з узорамі да прыгожых убораў шляхты, але абавязкова з элементамі беларускіх арнаментаў. У тым ліку і знакамітага ўзору Матроны Маркевіч: менавіта яна сто гадоў таму стварыла рушнік, арнамент з якога потым упрыгожыў Дзяржаўны сцяг Беларусі.

Узоры і фарбы "Дня вышыванкі"-2017 у Мінску: арт-парад, дэфіле ў нацыянальных касцюмах, флэш-моб "Пацалунак у вышыванцы" і многае іншае – у рэпартажы...

Фота: Аксана Манчук

 

Святочны арт-парад "Пад сцягам з вышыванкай"
Святочны арт-парад "Пад сцягам з вышыванкай"
Святочны арт-парад "Пад сцягам з вышыванкай"
Святочны арт-парад "Пад сцягам з вышыванкай"
Святочны арт-парад "Пад сцягам з вышыванкай"
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная