Плошча ўяўляе сабой круг радыусам 50 м з гранітным пастаментам у цэнтры, дзе размешчаны флагшток з Дзяржаўным сцягам. Уздоўж пешаходнай дарожкі – сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы размяшчаюцца стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.