Аб выніках сустрэчы журналістам расказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, перагаворы лідараў дзвюх краін былі вельмі насычанымі і плённымі. Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі рэалізацыю дасягнутых раней дамоўленасцей, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных сферах.