Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Еўрабачанне-2017": беларускі NaviBand – у фінале

"Еўрабачанне-2017": беларускі NaviBand – у фінале

12 Май 2017

Таленавітыя і харызматычныя Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка – NaviBand з Беларусі – заваявалі сваё месца ў фінале "Еўрабачання-2017".

На галоўнай сцэне ў Кіеве ў другім паўфінале 11 мая ўпершыню ў гісторыі конкурсу гучала песня на беларускай  мове. І як упэўнены самі артысты NaviBand, "Гісторыя майго жыцця" не толькі прынесла ім поспех у гледачоў, але і дапамагла крыху больш расказаць Еўропе і свету пра Беларусь, яе культуру, традыцыі і мову, якая, дарэчы, прызнана адной з самых меладычных на планеце.

Яшчэ раз у прамым эфіры "Еўрабачання-2017" група NaviBand выканае "Гісторыю майго жыцця" 13 мая: у фінале ў беларусаў – нумар 3.

Балеем за NaviBand!

Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка
Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка на прэс-канферэнцыі пасля шоу
Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка на прэс-канферэнцыі пасля шоу
Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка
Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка на прэс-канферэнцыі пасля шоу
Папярэдняя       1 2