"Парадам пераможцаў" з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, спартсменаў і творчай моладзі пачаліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі ў Гомелі. Калона прайшла ад плошчы Паўстання па вуліцы Савецкай да плошчы Працы. Завяршылася шэсце мітынгам і ўскладаннем кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў.