Вясна 2017-га, май і, вядома, зноў – самае хвалюючае, сімвалічнае, бясконца многае аб'яднаўшае ў сабе свята – Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння ўся Беларусь святкуе, аддаючы даніну памяці героям падзей, якія нельга забыць.
Па традыцыі святочны марафон краіны пачаўся ў самым "сэрцы" сталіцы – на плошчы Перамогі ў Мінску каля абеліска-прысвяшчэння самай трагічнай вайне ў гісторыі Беларусі. Тысячы людзей прыйшлі да славутага манумента з кветкамі, партрэтамі загінуўшых герояў, ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, сваіх блізкіх.
Урачысты марш з сімвалам Сцяга Перамогі і штандарамі франтоў, якія вызвалялі Беларусь, цырымонія ўскладання вянкоў з удзелам кіраўніка дзяржавы і святочнае віншаванне Аляксандра Лукашэнкі, памятная мінута маўчання і сустрэча з ветэранамі, хвалюючыя мелодыі ваенных песень, радасць перамогі і слёзы на вачах… Усё ў гэты дзень – бясцэнны напамін пра мір, які так важна берагчы і да якога Беларусь заклікае ўсе краіны, дзе пакуль яшчэ ёсць месца канфліктам са зброяй у руках.