Выстаўка "СМI ў Беларусі" адкрылася сёння ў Мінску. Сярод удзельнікаў форуму - беларускія інфармацыйныя агенцтвы, рэдакцыі, медыйныя выдавецкія дамы. Да ўдзелу запрошаны замежныя госці. Спецыяльны госць "СМІ ў Беларусі" - сродкі масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з выданнямі Саюзнай дзяржавы, а таксама выданнямі, якія выходзяць у асяроддзі беларускіх дыяспар у Літве, Латвіі, Украіне і Расіі. Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дома прэсы, Беларускага саюза журналістаў.