На цырымоніі закрыцця санкт-пецярбургскі Тэатр-фестываль "Балтыйскі дом" прадставіў трагіфарс "Ты, я" паводле п’есы Ільі Члакі. Рэжысёр Юрый Ядроўскі, вядомы пастаноўкамі ў Клоўн-мім-тэатры "Лицедеи", паказаў даведзеную да абсурду гісторыю Дзмітрыя і Клаўнэсы – персанажа, які ўвасабляе ўсіх жанчын, якіх галоўны герой сустрэў на сваім шляху…