Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр "Субота" прадставіў трагікамедыю "Выратаваць камер-юнкера Пушкіна" ў пастаноўцы Таццяны Варонінай паводле аднайменнага апавядання Міхаіла Хейфеца. У 2016 годзе яна атрымала вышэйшую тэатральную прэмію Санкт-Пецярбурга "Залаты сафіт" у намінацыі "Лепшы спектакль на малой сцэне", увайшла ў лонг-ліст расійскай "Залатой маскі".