Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Канцэрну "Беллегпрам" – 25 гадоў: лічбы, факты і модныя навінкі беларускіх брэндаў

Паказам новых калекцый беларускіх дызайнераў і выставай вядучых брэндаў адзначыў 25-годдзе "Беллегпрам"

Паказам новых калекцый беларускіх дызайнераў і выставай вядучых брэндаў адзначыў 25-годдзе
10 Лют 2017

У юбілейны дзень 10 лютага адзін з буйнейшых канцэрнаў краіны – "Беллегпрам" – сабраў гасцей у Нацыянальнай школе прыгажосці. Традыцыйны савет, дзе, зразумела, падвялі бізнес-вынікі і вызначылі далейшыя планы, прадоўжылі дзве эфектныя падзеі – "шоу-рум" вядучых беларускіх брэндаў і вялікі модны паказ новых калекцый сезона вясна-лета 2017 і восень-зіма 2017/2018.

Сёння "Беллегпрам" аб'ядноўвае каля сотні прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, сярод якіх вядомыя брэнды: "Мілавіца", "Элема", "Камінтэрн", "Свiтанак", "Купалінка", "Эліз", "Калінка", "Белвест", "Марко", "Магатэкс"… І менавіта яны шмат у чым фарміруюць той папулярны спіс тавараў "Зроблена ў Беларусі" (трыкатаж і лён, адзенне з натуральных тканін, абутак і галантарэя, хатні тэкстыль і дываны), які заваяваў пакупнікоў і на радзіме, і за мяжой. Амаль 60% прадукцыі "Беллегпрама" пастаўляецца на экспарт: беларускія тавары запатрабаваны ў 62 краінах свету, сярод якіх дзяржавы СНД (85% аб'ёму), Японія, Швецыя, Фінляндыя, Канада…

Да юбілейнай даты падлічылі і знакавыя лічбы, якія агучыў старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык. За мінулыя 25 гадоў "Беллегпрамам" было выпушчана 3,9 трыльёна квадратных метраў тканін усіх відаў: іх агульная даўжыня ў 5 разоў перасягнула адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам і дазволіла б 50 разоў (!) абкруціць экватар планеты. Беларускія фабрыкі вырабілі 242 млн квадратных метраў дываноў і дывановых вырабаў, якімі можна заслаць усю Беларусь і яшчэ 20% застанецца… І вядома, лік прадметаў гардэробу велізарны. Дзелавое, штодзённае і раскошнае, маладзёжнае і дзіцячае, спартыўнае, у нацыянальным стылі – сёння прадпрыемствы канцэрна ствараюць адзенне і абутак на любы густ і ўзрост.  

Модны паказ вядучых брэндаў – у рэпартажы з Нацыянальнай школы прыгажосці…

 Фота: Аксана Манчук

Дзіцячы тэатр моды "Krasavik"
Паказ дзіцячага адзення ад прадпрыемстваў "Камінтэрн"
Паказ дзіцячага адзення ад прадпрыемстваў "Камінтэрн"
Паказ дзіцячага адзення ад прадпрыемстваў "Камінтэрн"
Паказ дзіцячага адзення ад прадпрыемстваў "Камінтэрн"
Папярэдняя       [1..6]    6