У Віцебску 15 лютага каля помніка "Боль" адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 28-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, воіны-афганцы, ветэраны лакальных войнаў, члены сем'яў загінулых, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.