У Брэсце 15 лютага ў памяць аб загінулых воінах-інтэрнацыяналістах прайшоў мітынг-рэквіем. У цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў удзельнічалі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, міліцыі, МНС, мытні, пагранічнай групы, дыпламатычнага корпуса, удзельнікі вайны, сям'і і сябры загінулых, школьнікі і гараджане.