Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ля Мінскага абраза Божай Маці ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У саборы таксама сабраліся прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы.