Тысячы прыхаджан у ноч з 6 на 7 студзеня сабраліся ва ўсіх праваслаўных храмах краіны на святочныя богаслужэнні. У галоўным праваслаўным храме Мінска – Свята-Духавым кафедральным саборы – боскую літургію адслужыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.