Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускія ўрачы-трансплантолагі павіншавалі з Новым годам сваіх маленькіх пацыентаў і іх бацькоў

Беларускія ўрачы-трансплантолагі павіншавалі з Новым годам сваіх маленькіх пацыентаў і іх бацькоў

Беларускія ўрачы-трансплантолагі павіншавалі з Новым годам сваіх маленькіх пацыентаў і іх бацькоў
27 Снж 2016

У Мінску лепшыя ўрачы-трансплантолагі краіны арганізавалі кранальнае навагодняе свята для сваіх маленькіх пацыентаў. Дзяцей, якія перанеслі перасадку органаў і атрымалі свой галоўны падарунак магчымасць жыць, расці і марыць пра будучыню.

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры трансплантацыі органаў і тканак 27 снежня сабраліся больш за 160 дзяцей, іх бацькі, многія з якіх сталі донарамі, а таксама маці, якія нарадзілі дзяцей пасля перанесенай перасадкі. Іх аб'ядналі розныя хваробы, але з дапамогай лепшых урачоў яны змагаюцца і перамагаюць свае страшныя дыягназы.

З 2002 года беларускія трансплантолагі выканалі звыш 160 перасадак органаў дзецям. Кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо адзначыў: "Больш за 100 трансплантацый нырак, больш за 50 печані. У асноўным часткі або фрагмента, ад бацькі або маці. Яны таксама героі. Нам важна, каб у грамадстве разумелі, што гэта нармальныя дзеці, і мы робім гэта для будучыні краіны".

На свяце падводзілі і вынікі, паколькі 2016-ы для беларускай транспланталогіі быў адным з паспяховых: з пачатку года спецыялісты правялі перасадку 486 органаў. "Сёння мы выйшлі на лічбу больш як 50 трансплантацый на 1 млн жыхароў. Гэта гросмайстарскі паказчык, які ў свеце могуць дасягнуць не больш як 20 краін. Гэта на 45 аперацый больш, чым у мінулым годзе, а гэта значыць, на 45 чалавек больш атрымалі шанц на нармальнае, паўнацэннае жыццё", адзначыў Алег Румо.

Кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо
Навагодняя ёлка для дзяцей, якія перанеслі трансплантацыю, у Мінску
Беларускія дактары-трансплантолагі павіншавалі з Новым годам сваіх маленькіх пацыентаў і іх бацькоў
Беларускія ўрачы-трансплантолагі павіншавалі з Новым годам сваіх маленькіх пацыентаў і іх бацькоў
Беларускія дактары-трансплантолагі павіншавалі з Новым годам сваіх маленькіх пацыентаў і іх бацькоў
1 2 3 4      Наступная