Віцебск 6 снежня стаў завяршальнай кропкай маршруту кампаніі "Інклюзіўная Беларусь". На афіцыйнай цырымоніі намеснік Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Кацярына Паніклава адзначыла: вопыт і напрацоўкі Беларусі ў пераадоленні сацыяльнай няроўнасці могуць быць карысныя для іншых дзяржаў усходнееўрапейскага рэгіёна.
Кіраўнік офіса СААЗ у Беларусі доктар Батыр Бердыклычаў, намеснік Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Кацярына Паніклава і старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў у час падпісання дэкларацыі прыхільнасці да мэты ўстойлівага развіцця №10