У рамках кампаніі "Інклюзіўная Беларусь" у Брэсце адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням роўных правоў і магчымасцей. Прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Сяркоў падпісалі дэкларацыю прыхільнасці да мэты ўстойлівага развіцця №10.