Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Выдатны юбілей Года культуры: 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Выдатны юбілей Года культуры: 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Выдатны юбілей Года культуры: 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
9 Снж 2016

Адзін з галоўных юбілеяў Года культуры – 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – адзначае гэтымі днямі ўся Беларусь і паклоннікі яго таленту ў розных краінах свету. Надзвычай адоранага Багдановіча, які па волі лёсу застаўся вечна маладым, а таксама Янку Купалу і Якуба Коласа, яшчэ пры жыцці называлі Песнярамі – выдатнымі паэтамі нацыянальнага Адраджэння. Праз многія дзесяцігоддзі імя аўтара зборніка цудоўных вершаў "Вянок", празаіка, публіцыста і літаратурнага крытыка, чалавека, які ўслаўляў родную васільковую Беларусь, не цьмянее.

Геній беларускай зямлі, як справядліва называюць Максіма Багдановіча літаратурныя крытыкі, нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў гістарычным цэнтры МінскаТраецкім прадмесці. У вядомым доме на вуліцы Александроўскай знаходзіцца Літаратурны музей: і менавіта ў 125-ы дзень нараджэння Паэта ён раскрыў дзверы пасля маштабнай рэканструкцыі, прадстаўляючы гасцям абноўленую, дапоўненую рэдкімі артэфактамі экспазіцыю.

Мерапрыемствы ў гонар 125-годдзя Максіма Багдановіча, які ўвайшоў у каляндарны спіс ЮНЕСКА "Гадавіны выдатных асоб і падзей", на працягу ўсяго юбілейнага года праходзілі ў краіне і за мяжой. У лістападзе ў Маскве з аншлагам адкрылася выстаўка аб жыцці і творчасці самага маладога паэта-класіка ў гісторыі Беларусі. У Гродне, дзе ён правёў некалькі гадоў і дзе пахавана яго маці, у рамках акцыі "Чытаем разам" паэтычныя радкі з любімых твораў класіка дэкламавалі вядомыя людзі рэгіёна.
 
Але, вядома, галоўныя ўрачыстасці разгарнуліся 9 снежня. Роўна праз 125 гадоў у дзень нараджэння Максіма Багдановіча на Радзіме адбылася ўрачыстая і вельмі сімвалічная для многіх беларусаў цырымонія "Вяртанне": у крыпту мінскага Храма-помніка Усіх Святых была закладзена капсула з зямлёй, якую даставілі з магілы паэта, пахаванага ў 1917-м годзе ў Ялце. Усю краіну аб'яднала маштабная праграма: мітынгі і ўскладанне кветак, выстаўкі, паэтычныя чытанні, кінапрэм'еры, тэле- і радыёмарафоны, віктарыны і конкурсы чытальнікаў…

Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" у Мінску
Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" у Мінску
Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" у Мінску
Мітынг "Паклонімся Максіму" каля помніка Максіму Багдановічу ў Мінску
Мітынг "Паклонімся Максіму" каля помніка Максіму Багдановічу ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная