Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Год культуры: Тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску адзначыў 90-годдзе

Год культуры: Тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску адзначыў 90-годдзе

Год культуры: Тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску адзначыў 90-годдзе
21 Ліс 2016

Вечарам 21 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа панавала асаблівая атмасфера: тут прадстаўлялі кранальны спектакль-прысвячэнне "Тэатр прызямліўся ў Віцебску", у якім, згодна з задумай рэжысёра Міхаіла Краснабаева, увасобілася гісторыя адной са старэйшых сцэн Беларусі. Праз драму, камедыю, лірыку, гумар, музыку і пластычныя нумары акцёры звярнуліся да гледачоў з пытаннем: "Што ж гэта за з'ява – тэатр Коласа?"

Роўна 90 год таму – 21 лістапада 1926-га – з беларускай драматычнай студыі пры Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры імя Горкага ў горадзе мастацтваў, на малой радзіме Марка Шагала, Віцебску ўзнік тэатр, які ў 1944 годзе за значны ўклад у культуру был перайменаваны ў гонар беларускага класіка – народнага паэта Якуба Коласа. На віцебскай сцэне ззялі таленавітыя акцёры, многія гады тут тварылі знакамітыя народныя артысты Аляксандр Ільінскі, Павел Малчанаў, Фёдар Шмакаў…

Сёння гэта адзіны ў краіне рэгіянальны тэатр, які мае званне нацыянальнага, а таксама сваю візітку – спектакль "Несцерка", які вось ужо 75 гадоў не сыходзіць з віцебскіх падмосткаў. Да юбілейнай даты, якая прыпала на Год культуры, тэатр падрыхтаваў новыя праекты і прэм'еры, сярод якіх "Белы анёл з чорнымі крыламі", "Цень думкі нашай", "Смяротны нумар", "Дзіўная місіс Сэвідж", а таксама прадставіў выстаўку, створаную на аснове архіўных матэрыялаў 1930-х гадоў…

Год культуры: Тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску адзначыў 90-годдзе
Спектакль-прысвячэнне "Тэатр прызямліўся ў Віцебску"
Спектакль-прысвячэнне "Тэатр прызямліўся ў Віцебску"
Спектакль-прысвячэнне "Тэатр прызямліўся ў Віцебску"
Спектакль-прысвячэнне "Тэатр прызямліўся ў Віцебску"
Папярэдняя       1 2 3      Наступная