Кінадраму Віктара Турава па рамане "Людзі на балоце", якая выйшла ў 1981 годзе, у пракаце СССР паглядзелі больш за 4 млн гледачоў. Стужка атрымала прыз за лепшы акцёрскі склад на кінафестывалі ў Карлавых Варах. А пазней Віктар Тураў зняў цудоўную тэлеверсію з 8 серый.