У рэзідэнцыі Прэзідэнта ўборка ўраджаю – таксама ў самым разгары. На нефармальнай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Стывен Сігал размаўлялі шмат аб чым, у тым ліку і пра сельскую гаспадарку. Госць паназіраў за ўборкай найбольш папулярных культур (буракоў, капусты, морквы, бульбы), а таксама кавуноў, якія становяцца для Беларусі цалкам прывычнымі. Тут жа ў полі адбылася і першая дэгустацыя.