Цяперашні ўраджай бахчавых у фермерскай гаспадарцы "Рэчыцкія кавуны" – юбілейны, дзясяты. Фермер Віктар Залескі за гэтыя гады апрабаваў мноства сартоў насення і тэхналогій вырошчвання. Сорт "раманза" ў 2016-м даў небывалы ўраджай – некаторыя кавуны дасягаюць 12-15 кг.