Летам паветра ў навакольнай мясцовасці аграгарадка Вялікае Мажэйкава ў Шчучынскім раёне (Гродзенская вобласць) напоўнена водарам лекавых кветак і траў: рамонку, календулы, валяр’яну, сардэчніку. Тут размешчана буйнейшае ў краіне сельгаспрадпрыемства, дзе ў прамысловым маштабе вырошчваюць лекавыя расліны.