Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Рыа-2016: бронзавы заплыў беларускай байдаркі-чацвёркі

Рыа-2016: уладальніцы бронзавых медалёў Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук

Рыа-2016: уладальніцы бронзавых медалёў Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук
20 Жнв 2016

Алімпійскія старты ў акваторыі "Лагоа цэнтра" каля падножжа знакамітай гары Каркавада, нарэшце, прынеслі Беларусі доўгачаканы медаль у веславанні на байдарках і каноэ. У перадапошні дзень алімпіяды экіпаж жаночай чацвёркі – Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук – заваяваў бронзу Рыа-2016.

На гэтых Гульнях беларускі ўжо былі блізкія да п'едэстала: у рашаючым заездзе байдарак-двоек Марына Літвінчук і Надзея Ляпешка занялі шостае месца, а ў фінале байдарак-адзіночак, дзе Марына Літвінчук стала чацвёртай, усё вырашылі сотыя долі секунды і драматычны фотафініш. Аднак ні гэтыя расчараванні, ні адсутнасць у Рыа галоўнага трэнера зборнай, ні вецер, які ўзняўся перад фінальнай рэгатай, не перашкодзілі спартсменкам змагацца за свой шанц.
 
На вадзе лагуны Радрыгу-ды-Фрэйташ 500-метровую дыстанцыю беларускія спартсменкі праплылі за 1 мінуту і 33,908 секунды, уступіўшы толькі экіпажам з Венгрыі і Германіі. Дарэчы, тым самым беларускі паўтарылі бронзавы рэзультат Алімпіяды-2012 у Лондане.

Рыа-2016: бронзавы заплыў беларускай байдаркі-чацвёркі
Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук
Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук
Экіпаж беларускай жаночай байдаркі-чацвёркі
Рыа-2016: Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук
1 2      Наступная