Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусы ў Рыа-2016: сярэбраны прызёр Марыя Мамашук

Беларусы ў Рыа-2016: сярэбраны прызёр Марыя Мамашук

Беларусы ў Рыа-2016: сярэбраны прызёр Марыя Мамашук
18 Жнв 2016

У медальнай калекцыі Беларусі на Гульнях у Рыа – трэцяе серабро: алімпійскую ўзнагароду заваявала прадстаўніца вольнай барацьбы Марыя Мамашук.

За гэты напружаны і хвалюючы дзень на дыване ў Рыа Марыя Мамашук паказала, што, несумненна, дастойна алімпійскага медаля. У 1/8 фіналу беларуска атрымала перамогу над спартсменкай з Казахстана Кацярынай Ларыёнавай (8:2), у чвэрцьфінале адолела прадстаўніцу Швецыі Катарыну Ёхансен (7:2), у паўфінальным паядынку сышлася з амерыканкай Аленай Піражковай і пацвердзіла сваю заяўку на ўзнагароду-2016 - 3:2. І толькі ў фінале супраць японкі Рысака Каваі Марыя Мамашук уступіла – 0:6.

Бронзавыя медалі ў вазе да 63 кг заваявалі Кацярына Ларыёнава (Казахстан) і Моніка Міхалік (Польшча).

 

Рыа-2016: Марыя Мамашук
Фінальная схватка Марыі Мамашук і Рысака Каваі
Фінальная схватка Марыі Мамашук і Рысака Каваі
Марыя Мамашук – Рысака Каваі
Рыа-2016
1 2      Наступная