Урачыстасці, прысвечаныя 997-й гадавіне заснавання Брэста, пачаліся каля помніка Тысячагоддзю, дзе сабраліся ўлады горада, замежныя госці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, моладзь і, вядома, ветэраны.
Мэр Брэста Аляксандр Рагачук звярнуўся з прывітаннем да жыхароў і гасцей горада, потым далучыўся да тэатралізаванага шэсця на пешаходнай вуліцы Савецкай і зрабіў святочнае сэлфі з удзельнікамі.