Новы нацыянальны рэкорд Беларусі па парашутнай групавой акрабатыцы ў класе "Вялікая фармацыя" ўстанавілі 31 ліпеня ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ на фестывалі авіяцыйнага спорту #пранеба-2016.
Новы рэкорд - гэта 30 чалавек, якія падняліся ў неба і склалі там фігуру. На вышыню 5 тыс. метраў іх паднімаў самы вялікі верталёт у свеце - Мі-26. Дасягненне было ўстаноўлена з трэцяй спробы (з пяці магчымых), яго зафіксаваў суддзя.