Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародныя шашэйныя велагонкі "Гран-пры Мінска" і "Кубак Мінска"

Міжнародныя шашэйныя велагонкі "Гран-пры Мінска" і "Кубак Мінска"

Міжнародныя шашэйныя велагонкі
10 Ліп 2016

Міжнародныя шашэйныя велагонкі "Гран-пры Мінска" і "Кубак Мінска", якія прайшлі ў Мінску другі раз, аб'ядналі 22 каманды з 14 краін свету. Прэстыжныя спаборніцтвы, унесеныя ў каляндар Еўратура Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI), сабралі ў беларускай сталіцы 150 спартсменаў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ізраіля, Малдовы, Казахстана, Азербайджана, Польшчы, Чэхіі, Італіі, Кітая, ЗША… Дарэчы, поспех і на гэты раз быў на нашым баку: пераможцам "Гран-пры Мінска – 2016" другі год запар стаў велагоншчык Сяргей Папок, які паўтарыў свой "залаты" рэзультат 2015 года, а званне лепшай каманды дасталося зборнай Беларусі.

А пакуль спартсмены змагаліся за медалі і каштоўныя прызы, на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту разгарнулася не менш інтрыгуючая барацьба за тытул "Веламіс Мінска – 2016". Прыгожым уладальніцам "жалезных коней" трэба было прадэманстраваць стыльны вобраз на чырвонай дарожцы, паказаць спрыт і вынослівасць у экстрэмальных выпрабаваннях – фігурная язда па лабірынце, гонкі на гіраскутарах, а таксама паказаць творчыя навыкі ў мастацтве фатаграфіі. Акрамя гэтага, у рамках праграмы адбылася гонка ветэранаў веласпорту, у якой прынялі ўдзел і юныя аматары двухколавага транспарту.

Міжнародная шашэйная велагонка "Кубак Мінска"
Папярэдняя       1 2 3