Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускі прамысловы форум-2016

Беларускі прамысловы форум-2016

Беларускі прамысловы форум-2016
3 Май 2016

У Мінску 3 мая адкрыўся Беларускі прамысловы форум-2016: на яго пляцоўцы найноўшыя навукаёмістыя тэхналогіі і абсталяванне прадстаўляюць звыш 200 кампаній з Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Славакіі, Германіі... Маштабны міжнародны выставачны праект, які праводзіцца з 1997 года, толькі за апошнія пяць гадоў прыцягнуў каля 50 тысяч вядучых спецыялістаў з усяго свету.

Галоўным акцэнтам цяперашняга форуму стала тэма інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Беларусі. Сёння прамысловы комплекс краіны ўключае больш за 100 галін, а яго доля ў ВУП складае каля 30 працэнтаў. І як адзначыў у ходзе форуму віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, нягледзячы на залежнасць ад знешніх фактараў, высокую канкурэнцыю на сусветным рынку, "на бліжэйшую пяцігодку, а таксама распрацоўваючы бізнес-планы асноўных прамысловых прадпрыемстваў да 2030 года, мы ставім канкрэтную задачу: гэта павінен быць час інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця краіны. Іншага не дадзена".

На выставачнай тэрыторыі Футбольнага манежа - найноўшыя тэхналогіі і перадавыя распрацоўкі ў розных галінах і напрамках: ад робататэхнікі да аб'ёмнага друку... На стэндах беларускіх і замежных вытворцаў прадстаўлены абсталяванне і інструменты, энергасістэмы і электратэхнічныя ўстаноўкі, тэхналогіі будучага і прадукты, якія ўжо зарэкамендавалі сябе на глабальным рынку.

Сярод лідараў інтарэсу - інавацыі беларускіх вучоных. Многія не маюць аналагаў у свеце і ўжо сёння, на стадыі распрацоўкі, дэманструюць каласальныя магчымасці. Напрыклад, 3D-прынтар прафесійнага класа, аўтобусны прыпынак будучага, малагабарытны аграмабіль для сельскай мясцовасці, якім зацікавіліся кампаніі ў Азербайджане, Казахстане і Туркменістане.

Асаблівае месца на выстаўцы займаюць новыя мадэлі і мадыфікацыі беларускай тэхнікі, шырока прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў-флагманаў айчыннай прамысловасці...

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка аглядае выстаўку
Экспазіцыя СЗАТ "БелДжы"
Аўтамабіль Geely Emgrand GT вытворчасці СЗАТ "БелДжы"

Экспазіцыя Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І. Казлова
Экспазіцыя Міністэрства прыродных рэсурсаў
Папярэдняя       1 2 3      Наступная