З надыходам веснавога цяпла і напярэдадні вялікіх майскіх свят у Мінску і іншых гарадах Беларусі адкрыўся сезон фантанаў.
Пятнічным вечарам 29 красавіка роўна ў 18.00 у розных кропках сталіцы адначасова ўключыліся 33 водныя каскады. Сярод іх і старэйшы фантан Мінска "Хлопчык с лебедзем", якому ў 2014 годзе споўнілася 140 гадоў. Гэтай вясной у Аляксандраўскім скверы завяршылася яго рэканструкцыя, дзякуючы якой абнавілася абсталяванне для цыркуляцыі вады, а борцік чашы праз доўгі час зноў упрыгожылі бронзавыя скульптуры жаб – менавіта так і выглядаў фантан у 1874 годзе…
Па традыцыі, прыгожую цырымонію ў гонар адкрыцця сезона прымала пляцоўка каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, дзе знаходзіцца самы вялікі па плошчы фантан Мінска (яго ўмяшчальнасць – амаль 300 тысяч літраў), што дапаўняе архітэктурны ансамбль гэтага знакамітага квартала сталіцы. Пенныя струмені вады, што ляцяць увышыню, нібы паўтараюць фасад тэатра, і нават падсветка ў тон будынку – асляпляльна белая. У цэнтры фантана – чаша-"сцэна", ад якой па прыступках спускаюцца каскады-"гледачы"…
Усяго ў Мінску амаль 60 штучных водных гейзераў. Ёсць і свае рэкардсмены: самы высокі і магутны – фантан "Парусы", які знаходзіцца на Камсамольскім возеры ў парку Перамогі, самы вялікі па колькасці струменяў – на плошчы Незалежнасці…
Услед за Мінскам да веснавога "ажыўленння" фантанаў далучыліся Гомель, Магілёў, Віцебск і многія іншыя гарады… Плануецца, што водныя каскады будуць працаваць з 10.00 да 21.00 аж да кастрычніка.