Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ХI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт"

ХI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт"

ХI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум
22 Сак 2016

На афішах беларускага Магілёва зноў знаёмыя фестывальныя колеры і назва-інтрыга, у якой зашыфравана адразу некалькі значэнняў: 21 сакавіка тут адкрыўся ўжо адзінаццаты па ліку Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт"...

На думку крытыкаў, праект, які толькі нядаўна перасягнуў дзесяцігоддзе, змог заваяваць добрую рэпутацыю і заняў асаблівае месца ў тэатральным календары Еўропы. За ўсю гісторыю на яго пляцоўках паказана звыш 140 маладзёжных спектакляў з розных краін, якія ўбачылі больш як 50 тысяч гледачоў.

На форум-2016 напярэдадні Сусветнага дня тэатра сабраліся маладыя рэжысёры, акцёры і крытыкі з 9 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Арменіі, Малдовы, Балгарыі і Германіі. Спектаклем-адкрыццём стала нядаўняя прэм'ера Магілёўскага абласнога тэатра лялек экзыстэнцыяльная драма "На дне" рэжысёра-пастаноўшчыка Ігара Казакова. А наперадзе насычаны тэатральны тыдзень: 20 спектакляў у розных жанрах ад мюзікла да сучаснага балета, канферэнцыі і дыскусіі, майстар-класы па акцёрскім майстэрстве і абмеркаванні пастановак з удзелам вядомых беларускіх і замежных крытыкаў.

Кадры магілёўскага "М@rt.кантакту"-2016 папоўняць віртуальны фотаальбом Belarus.by...

ХI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт"
Прэс-канферэнцыя міжнароднага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт"
Прэс-канферэнцыя міжнароднага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт"
Прэс-канферэнцыя міжнароднага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт"
Прэс-канферэнцыя міжнароднага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт"
1 2 3      Наступная