Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускія тэатры

Беларускія тэатры

Беларускія тэатры
25 Сак 2016

Нягледзячы на разнастайнасць сучаснага творчага жыцця, мастацтва тэатра – абвостраных пачуццяў і эмоцый, жывога кантакту паміж акцёрамі і гледачом – у Беларусі па-ранейшаму адно з самых любімых і запатрабаваных. Сёння ў краіне 28 прафесіянальных тэатраў, у 2015 годзе на іх падмостках адбылося амаль 120 прэм’ер, у тым ліку 30 – па п’есах беларускіх аўтараў. Самымі наведвальнымі тэатрамі года сталі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага.

Тэатральная Беларусь – гэта яшчэ і калейдаскоп фестываляў, якія сталі візіткамі розных гарадоў і аб’ядноўваюць трупы з дзясяткаў краін свету. У Брэсце – "Белая вежа", Магілёве – "М@рт.кантакт", Гродне – "Лялькі над Нёманам" і вулічны Grand teatro, Гомелі – "Славянскія тэатральныя сустрэчы", у фестывальным Віцебску – тэатральныя праекты "Славянскага базару". Старажытны Нясвіж прымае "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", Бабруйск – фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. І вядома, самая вялікая міжнародная афіша – у сталічным Мінску. У розную пару года гледачоў збіраюць "ТЭАРТ", студэнцкі "Тэатральны куфар", Беларускі фестываль тэатраў лялек, Мінскі Калядны оперны форум, "Балетнае лета ў Вялікім", форум вулічных тэатраў…

Несумненна, галоўная магія адбываецца на сцэне: легендарныя пастаноўкі, гучныя прэм’еры, бенефісы, творчыя эксперыменты, гастрольныя спектаклі… Але важны і антураж. Многія тэатры Беларусі не толькі славяцца рэпертуарам, таленавітымі артыстамі і багатай гісторыяй, але і ўпрыгожваюць гарады як цудоўныя помнікі архітэктуры ХIХ і ХХ стагоддзяў.

Напярэдадні Сусветнага дня тэатра – наша віртуальная экскурсія…

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску
Беларускі тэатр "Лялька" ў Віцебску
Гомельскі абласны драматычны тэатр
Гродзенскі абласны драматычны тэатр
Гродзенскі абласны тэатр лялек
Папярэдняя       1 2