Самае мнагалюднае і відовішчнае свята Масленіцы ў "паўночнай сталіцы Беларусі" прымаў культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна". І пачастункі тут рыхтавалі повары з дзвюх краін: віцебскія майстры-кулінары пяклі найсмачнейшыя бліны, а іх калегі з Літвы падрыхтавалі для гасцей велізарную яечню з тысячы яек.