Культура з'яўляецца мостам, які звязвае народы Беларусі і Кітая. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін на адкрыцці гала-канцэрта "Вясёлае вясенняе свята прыносіць радасць у Беларусь", які 25 лютага адбыўся ў Белдзяржфілармоніі.